Кіраўніка АБФФ Уладзіміра Базанава разам з жонкай выслалі з Чэхіі «за парушэнне супрацьэпідэмічных мер»

Мараўска-Сілезская паліцыя затрымала старшыню Беларускага футбольнага саюза 64-гадовага Уладзіміра Базанава 30 лістапада. Ён збіраўся наведаць гульню жаночых зборных Чэхіі і Беларусі. Гульня не адбылася, бо ў беларускіх спартовак выявілі каронавірус.

20190327181800_1.jpg


Пра паездку Базанава ў Чэхію стала вядома напярэдадні. Міністр замежных спраў Якуб Кулганэк заявіў, што калі беларускі чыноўнік апынецца на тэрыторыі Чэхіі, яго дэпартуюць, піша «Наша Ніва».

Магчыма, Базанаў прыцягнуў увагу чэшскіх уладаў тым, што знаходзіцца ў санкцыйным спісе балтыйскіх рэспублік.

«Сваімі дзеяннямі людзі з гэтага спісу саўдзельнічалі ў арганізацыі і падтрымцы фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і падтрымлівалі наступнае гвалтоўнае падаўленне мірных пратэстаў і дэманстрацый», — гаворыцца ў дакуменце Міністэрства замежных спраў Латвіі.

Базанаў з’яўляецца кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола з 2019 года. На пачатку 2010-х ён узначальваў «Дынама-Брэст». У 2020-м Базанаў удзельнічаў у велапрабегу ў падтрымку Лукашэнкі разам са старшынёй Алімпійскага камітэта і міністрам спорту.