Спартоўцы падтрымліваюць арыштаванага Аляксандра Івуліна

Аляксандру Івуліну прысудзілі 30 содняў арышту.

a_ivulin_155229186_337141354354705_1513548831402414509_n_850x491.jpg

Заўзятары “Крумкачоў” перфомансам падтрымалі футбаліста і блогера Аляксандра Івуліна, арыштаванага на 30 сутак.
25 – гэта нумар Івуліна ў камандзе. Ён узяў яго ў гонар Дня Волі.


Гэта зусім не адзіная акцыя падтрымкі. Беларускі баксёр Дзмітрый Асанаў прабіўся на Алімпіяду ў Токіа і падтрымаў арыштаванага журналіста Аляксандра Івуліна кулаком і знакам "віктары".


photo_2021_06_06_10_17_39__2_.jpg


Спартовага журналіста Аляксандра Івуліна, а таксама мантажыста Яраслава Пісарэнку затрымалі ў кватэры людзі ў цывільным. Да іх прыйшлі з ператрусам. Праз тры гадзіны хлопцаў звезлі ў невядомым кірунку ў бусах.
Аляксандру Івуліну прысудзілі 30 сутак арышту. Прычына – нібыта сцяг на вакне. Аднак Аляксандр адмаўляў наяўнасць сцяга.