У Беларусі другі медаль на Алімпіядзе. Срэбра ў фрыстайле выйграла Ганна Гуськова

Сёння ў алімпійскім Пекіне прайшлі спаборніцтвы па фрыстайле ў жанчын. Другое месца ў выніковым заліку заняла беларуска Гана Гуськова. У 2020 годзе яна падпісала ліст супраць гвалту і за сумленныя выбары.

bye1af290dc42.jpg

Раней срэбра ў Пекіне заваяваў біятланіст Антон Смольскі. Такім чынам, у беларускай зборнай на Алімпіядзе ўжо два медалі.

Гэта ўжо другая алімпійская ўзнагарода ў кар'еры 29-гадовай беларускай фрыстайлісткі. Чатыры гады таму ў карэйскім Пхенчхане Ганна Гуськова здабыла залаты медаль.