У футболе плануюцца рэвалюцыйныя змены
Звыклыя 90 хвілін могуць знікнуць. Замест іх — два таймы па 30 хвілін чыстага часу. А што яшчэ?
Футбол — гульня №1 ужо з ХІХ стагоддзя. Гульня дастаткова кансерватыўная. Але ўжо з наступнага сезону ў Нідэрландах адбудзецца рэвалюцыйны чэмпіянат у нацыянальным чэмпіянаце ў другім дывізіёне.
Якія адбудуцца змены?
Два таймы па 30 хвілін. Калі футбалісты не гуляюць у футбол, зацягваюць час, выкідваюць з аўта — гульня ставіцца на паўзу.
Увод мяча нагамі з аўта. Такое ўжо практыкуецца ў міні-футболе.
Дрыблінг пры выкананні штрафных удараў. Гульцам могуць дазволіць аддаваць пас самім сабе пры розыгрышы штрафных удараў.
Пяціхвілінныя выдаленні за жоўтыя карткі. Любое папярэджанне будзе пакідаць каманду ў меншасці на пяць хвілін. У выпадку, калі калектыў адразу пазбавіцца двух-трох футбалістаў, гэта можа сур'ёзна паўплываць на вынік.
Бясконцую колькасць замен. Варыянт міні-футбола, дзе трэнер зможа змяняць склад на працягу ўсёй гульні, не зважаючы на ліміты і паўзы.
Што з гэтага атрымаецца? Будзем глядзець. Як вам?