УЕФА разарваў рэкламны кантракт з «Газпрамам» і прыпыніў удзел расійскіх каманд

Еўрапейскі футбольны саюз прыняў рашэнне спыніць супрацоўніцтва з «Газпрамам» па ўсіх спаборніцтвах. Рашэнне аб скасаванні рэкламнага кантракта ўступае ў сілу адразу і датычыцца ўсіх спаборніцтваў, уключаючы Лігу чэмпіёнаў, спаборніцтвы нацыянальных каманд і чэмпіянату Еўропы 2024 года.

uefa.webp


УЕФА і ФІФА таксама прынялі рашэнне прыпыніць удзел расійскіх каманд у спаборніцтвах да наступнага паведамлення. Гаворка ідзе як пра нацыянальныя, так і пра клубныя каманды.
«Футбол тут цалкам згуртаваны і цалкам салідарны з усімі пацярпелымі ва Украіне. Абодва прэзідэнты спадзяюцца, што сітуацыя ва Украіне значна і хутка палепшыцца, каб футбол зноў мог стаць вектарам адзінства і міру паміж людзьмі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе еўрапейскага футбольнага саюза.