Упс! У стартавым матчы Лігі ВТБ баскетбалісты «Цмокаў» саступілі маскоўскаму ЦСКА з розніцай у 48 ачкоў
У перакладзе на футбольную мову гэта амаль як 0:8 зборнай Беларусі ад бельгійцаў.
Зусім няўдала распачалі чарговы сезон у Лізе ВТБ баскетбалісты мінскіх «Цмокаў». У хатняй гульні з маскоўскім ЦСКА, якая праходзіла на «Мінск-Арэне», беларускі клуб бездапаможна саступіў — 44:92.
Пасля гульні галоўны трэнер мінчукоў Расціслаў Вяргун выбачыўся перад заўзятарамі.
Наступны матч «Цмокі» згуляюць 2 кастрычніка — на выездзе супраць краснадарскага «Лакаматыва-Кубані».
Нагадаем, што гэты сезон — апошні, калі галоўны баскетбольны клуб краіны мае цяперашнюю беларускамоўную назву. Далей «Цмокі» будуць перайменаваныя, аб чым нядаўна паведаміла кіраўніцтва праекта.