Вялікая падзея ў футболе. Леа Месі пакідае «Барселону», дзе ён гуляў усю сваю кар'еру
Ліянэль Месі пакідае "Барселону". Аб гэтым паведамляецца на сайце клуба.
У паведамленні гаворыцца, што «Барселона» і Месі сёння збіраліся падпісаць новы кантракт, аднак «з-за эканамічных і структурных перашкод, звязаных з нормамі Ла Лігі, афіцыйна аформіць дакумент немагчыма».
— Абодва бакі глыбока шкадуюць аб тым, што пажаданні гульца
і клуба ў канчатковым выніку не будуць выкананыя, — гаворыцца ў паведамленні.
Кіраўніцтва «Барселоны» падзякавала Месі за ўклад
у развіццё клуба і пажадала яму ўсяго найлепшага ў асабістым жыцці і кар'еры.
Ліянэль Месі дэбютаваў у асноўным складзе «Барселоны» ў афіцыйным матчы ў сезоне 2004-2005-яму было ўсяго 17
гадоў. За гады ў каталонскім клубе аргенцінец 10 разоў выйграваў чэмпіянат
Іспаніі, 7 разоў браў Кубак і 4 разы перамагаў у Лізе чэмпіёнаў. Акрамя таго
Месі 6 разоў атрымліваў «Залаты мяч» — узнагароду лепшаму футбалісту года.
Дзе гулец працягне кар'еру пакуль невядома. Раней Мэсі
звязвалі з пераходам у «ПСЖ» і «Манчэстэр Сіці».
Паводле Zerkalo.io.