З «Прэсбола» звольніліся журналісты Вячаслаў Федарэнка і Сяргей Азаркевіч

З беларускай спартыўнай газеты «Прессбол» звольніліся два спартыўных журналіста: Вячаслаў Федарэнка і Сяргей Азаркевіч. Вячаслаў прапрацаваў у выданні 16 гадоў, Сяргей — шэсць.

imgonline_com_ua_frame_blurred_pwjrpjseeh.jpg

У канцы 2020 года з пасады галоўнага рэдактара газеты сышоў Дзмітрый Герчыкаў. Пасля гэтага на гэтую ролю прапанавалі карэспандэнта АНТ Сяргея Лісічкіна. Супраць такой кадравай перастаноўкі была амаль уся рэдакцыі газеты, аднак Беларуская федэрацыі футбола (адзін з акцыянераў) прымусова прадставіла Лісічкіна калектыву як новага кіраўніка.
У выніку з рэдакцыі сышлі восем работнікаў: да гэтага з газеты сышлі Уладзімір Пірог, Сяргей Мардасевіч, Сяргей Шчурко (працаваў пазаштатна), Сяргей Малышка, Аляксандр Шычко.


Еўрарадыё