Супраць рэзалюцыі аб палітзняволеных у Расіі прагаласавалі 76 еўрапарламентарыяў
Сярод іх — прадстаўнікі грэцкай "Сірызы", Балгарскай "Сацыялістычнай партыі" і французскага "Нацыянальгана фронту".
14 чэрвеня еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, якая патрабавала ад расійскіх уладаў неадкладна і без папярэдніх умоваў выпусціць Алега Сянцова і ўсіх украінскіх грамадзян, якія незаконна ўтрымліваюцца ў Расіі і акупаваным Крыме. Агулам іх больш за 70.
Нагадаем, Алег Сянцоў трымае галадоўку ў калоніі ўжо саракавы дзень.З 627 сябраў Еўрапарламенту 485 прагаласавалі за рэзалюцыю, 76 - супраць, і 66 устрымаліся. Сайт кнігі Tango Noir за аўтарствам супрацоўніка Гуманітарнага інстытута Аўстрыі Антона Шахаўцова апублікаваў спіс сябраў Еўрапарламенту, якія галасавалі супраць рэзалюцыі, а значыцца, фактычна, распісаліся ў падтрымцы расійскай палітыкі ў дачыненні да палітзняволеных.
Чытайце таксама: Алег Сянцоў напісаў праваабаронцам ліст з калоніі
Амаль усе парламентарыі з'яўляюцца сябрамі альбо неафашысцкіх альбо ультралевых партый, якія сайт называе "пра-пуцінскім чырвона-карычневым альянсам". Дапрыкладу, сярод іх есць як прадстаўнікі нямецкіх Die Linke ("Левыя"), "Нацыянальнага фронту" Марын ле Пен, "Сацыялістычнай партыі" Балгарыі. Цікава, што супраць рэзалюцыі галасавалі дзве супрацьлеглыя па ідэалогіі грэцкія партыі: неафашысцкая "Залатая зара" і ультралевая "Сірыза".
Пайменны спіс еўрапарламентарыяў, якія галасавалі супраць рэзалюцыі, і іх партыйнай прыналежнасці, можна паглядзець тут.