Аўстрыя. Справа Бората
Аўстрыя давяла, што годная назвы «краіна шпіёнаў». Менавіта так называлі яе ў часы «халоднай вайны» з-за пазаблокавага, нейтральнага статусу. Новы шпіёнскі скандал звязаны з Рахатам Аліевым, былым зяцем казахскага прэзідэнта Нурсултана Назарбаева. Як вядома, з 2007 года Рахат хаваецца ад казахскіх спецслужбаў у Вене, скідваючы на кіраўніка Казахстана плынь кампрамату праз інтэрнэт. Назарбаеў адказваў яму той жа манетай. Напрыклад, у сеціве рэгулярна з’яўлялася інфармацыя пра інтымнае жыццё Аліева.
Аўстрыя давяла, што годная назвы «краіна шпіёнаў». Менавіта так называлі яе ў часы «халоднай вайны» з-за пазаблокавага, нейтральнага статусу. Новы шпіёнскі
скандал звязаны з Рахатам Аліевым, былым зяцем казахскага прэзідэнта Нурсултана Назарбаева. Як вядома, з 2007 года Рахат хаваецца ад казахскіх спецслужбаў у Вене, скідваючы на кіраўніка Казахстана
плынь кампрамату праз інтэрнэт. Назарбаеў адказваў яму той жа манетай. Напрыклад, у сеціве рэгулярна з’яўлялася інфармацыя пра інтымнае жыццё Аліева. Казахскія палітолагі не маглі зразумець,
адкуль у казахскіх уладаў такая інфармацыя. Цяпер, здаецца, адказ знойдзены. Ёсць падазрэнне, што кампрамат казахам перадаваў дэпутат праварадыкальнай Партыі свабоды (FPO) Харальд Вілімскі. Як сябра
парламента, ён меў права праглядаць сакрэтныя матэрыялы паліцыі, якая ў мэтах бяспекі Аліева ўвесь час за ім сочыць. Самае цікавае, што Вілімскі фактычна выдаў сам сябе. Зрабіў дэпутацкі запыт: чаму
Аліеў жыве ў Аўстрыі? Пытанне перадалі ў МУС, якое паведаміла, што Вілімскі даўно цікавіцца Аліевым. Цяпер усе чакаюць спецыяльнага даклада пра Бората — так празвала агента казахаў
аўстрыйская прэса.
Па матэрыялах «Der Standart» (Аўстрыя)