Абас Галямаў: «Яшчэ крыху — і ядзернай вайны можна будзе не баяцца»

Расійскі палітолаг і былы спічрайтэр Уладзіміра Пуціна Абас Галямаў піша пра тое, што расколіна паміж арміяй і Пуціным становіцца ўсё шырэй. А «дружбаны Пуціна» робяць усё, каб гэтую расколіну паглыбіць.

avtvtv.jpg


— Ледзь не з першага дня вайны — адразу пасля таго, як стала зразумела, што бліцкрыгу не будзе — я казаў, што паміж войскам і Пуціным праляжа расколіна.

Пуцін будзе лічыць, што армія яго падвяла — прыкідвалася моцнай, а аказалася слабой, — у той час, як армія ў адказ абвінаваціць яго ў тым, што ён разам са сваімі чэкістамі зусім няправільна ацаніў абстаноўку і кінуў вайскоўцаў у бой непадрыхтаванымі: яны, маўляў, паехалі як на парад — у чаканні кветак, а іх прама на маршы сустрэлі «Байрактарамі» і дальнабойнай артылерыяй.

Пасля тых абразаў, якія расійскаму генералітэту нанеслі Кадыраў і Прыгожын («пуцінскія дружбаны» ў разуменні армейцаў), расколіна гэтая стала значна шырэй. Путч вайскоўцы наладзяць наўрад ці, занадта ўжо яны дэмаралізаваныя. Аднак злосць будзе назапашвацца.


Думаю, што яшчэ трохі ў тым жа духу — і ядзернай вайны можна будзе не баяцца. Армейцы проста не выканаюць загаду Пуціна аб яе пачатку.

«Пуцінскім дружбанам» цяпер бы папрасіць прабачэння, але яны ж не ўмеюць.

Але наогул Кадыраў, які крытыкуе Мінабароны за непатрыятызм, — гэта асобная вартая згадкі тэма. Бо гаворка ідзе пра таго самага Кадырава, які запоўніў большую частку адміністрацыйных пасад у Чачні сваімі сваякамі.