Адказ за Крым: прыпынена сяброўства Расіі ў G8

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіюс.



997844725afp715.jpg

Фота AFP

Тое, што датычыць G8, — так бы мовіць, палітычнай формы дыялогу буйных дзяржаваў агулам, мы прынялі рашэнне прыпыніць членства Расіі", — цытуе словы Фабіюса "Интерфакс-Украина".

Паводле слоў міністра, увечары 18 сакавіка "ўсе сем буйных дзяржаваў збяруцца разам, але без Расіі". Пра дэталі сустрэчы і месца яе правядзення ён не паведаміў.

euroradio.fm