Адвакат лётчыцы Надзеі Саўчанкі: Расіі дзявацца няма куды, Саўчанку прыйдзецца адправіць на радзіму

Украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку будуць абараняць трое адвакатаў. Расійскаму юрысту Марку Фейгіну будуць дапамагаць яшчэ двое абаронцаў. Усе яны на наступным тыдні адправяцца з Масквы ў Варонеж. Менавіта там у СІЗА знаходзіцца штурман.



freedom_to_nadiya.jpg

Марк Фейгін ўжо паспеў зрабіць першую заяву — судзіць Надзю Саўчанка ў Расіі не могуць, паколькі на тэрыторыю суседняй краіны яна трапіла незаконна. Паводле міжнародных канвенцый, пад якімі стаіць подпіс Расіі, Надзею маюць экстрадзіраваць у Украіну. 
Нагадаем, лётчыцу абвінавачваюць у датычнасьці да забойства расійскіх журналістаў пад Луганскам. Маці дзяўчыны спадзяецца на дапамогу ўкраінскай улады, і адначасова шукае адвакатаў ва Украіне. 
Марк Фейгін, адвакат Надзеі Саўчанкі: 
— Перспектывы добрыя. Дзявацца няма куды, прыйдзецца яе адпраўляць на радзіму. З іншага боку, мы разумеем, у якіх палітычных умовах гэта адбываецца, і я дапускаю, што кіраўніцтва Расіі, а пытанне вырашаецца на самым версе, зразумела, ніяк не ў судах, не ў органах следства — могуць уперціся. Намеры такія былі. 
Марыя Саўчанка, маці ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі: 
— Яна трапіла ў палон, а 23-га яна ўжо была ў Варонежы. Два тыдні яна ўжо ў Расіі. Якім шляхам яе вывезлі? Скралі! Дачушка, мацуйся! Мы, украінцы, вынослівыя, і абавязкова пераможам.
podrobnosti.ua