Парашэнку прапануюць Надзею Саўчанка прызначыць прадстаўніком Украіны ў ААН
Да прэзідэнта Украіны звярнуліся з прапановай прызначыць Надзею Саўчанка прадстаўніком Украіны ў Камісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па папярэджанні злачыннасці і крымінальнага правасуддзя.
Гэтую ідэю на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» апублікаваў Віктар Балога.
«Вызваленне выкрадзенай і вывезенай у Расію лётчыцы Надзеі Саўчанка — гэта справа гонару для Украіны. Для нас яна — як капрал Шаліт для Ізраіля. Нягледзячы на ўсе заявы расійскага боку, не лічу, што сітуацыя ў нас
бязвыхадная, гэтак жа, як і не падтрымліваю ідэю, што яе можна будзе калі-небудзь абмяняць на Гіркіна, або іншую поскудзь.
Насамрэч, усё можна зрабіць значна хутчэй і больш эфектыўна. У сувязі з гэтым, у мяне ёсць адна просьба да Пятра Парашэнкі. Спадар Прэзідэнт, сваім указам прызначце Надзею Саўчанка прадстаўніком
Украіны ў Камісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па папярэджанні злачыннасці і крымінальнага правасуддзя, членам якой з'яўляецца Украіна.
Давайце дамо Надзеі дыпламатычны статус і паглядзім, што на гэта скажа Пуцін. Упэўнены, сітуацыя пойдзе ў зусім іншым рэчышчы», — напісаў ён.
espreso.tv