Адзін з самых моцных ураганаў у гісторыі абрынуўся на ўзбярэжжа ЗША
Ураган "Іда" ў нядзелю дасягнуў узбярэжжа ЗША, ён абрынуўся на штат Луізіяна, паведамляе "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на Associated Press.

GETTY IMAGES
Па даных агенцтва, "Іда" стала адным з самых магутных ураганаў у гісторыі ЗША. Да моманту абвалу на Луізіяну "Іда" ўзмацнілася да шторму чацвёртай катэгорыі з пяці магчымых.
Як адзначае Associated Press, ураган хутка ўзмацніўся за ноч, праходзячы праз воды Мексіканскага заліва: яшчэ напярэдадні "Іда" была штормам другой катэгорыі. Усяго за пяць гадзін максімальная хуткасць ветру павялічылася з 72 км/г да 230 км/г.
Паводле сэрвісу PowerOutage.US, які адсочвае даныя ў збоях у электразабеспячэнні ў ЗША, у Луізіяне без электрычнасці засталіся больш за 220 тысяч чалавек.
Associated Press нагадвае, што ўраган "Іда" абрынуўся на Луізіяну ў той жа дзень, што і "Катрына" 16 гадоў таму.