Ахвяры камуністычных рэпрэсій у Польшчы атрымаюць штомесячную грашовую дапамогу
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 6 ліпеня падпісаў папраўкі да закону аб актывістах антыкамуністычнай апазіцыі і асобах, якія пацярпелі ад палітычна матываванага пераследу.
Цяпер гэтыя людзі будуць атрымліваць штомесячную грашовую дапамогу ў памеры 402,72 злотых, паведамляе belsat.eu. Дапамогу прадстаўляюць бестэрмінова і без уліку даходаў.
У некаторых выпадках ахвяры рэпрэсій змогуць атрымаць аднаразовую дапамогу ў памеры да 300% ад мінімальнай пенсіі.
Папраўкі да закону ўступаюць у сілу з 31 жніўня 2017 году.
Былыя актывісты апазіцыі атрымаюць льготы на медычнае абслугоўванне і сродкі, каб пакрыць частку выдаткаў на набыццё інваліднага вазка, рэабілітацыйнае абсталяванне, артапедычныя вырабы і г.д.
Акрамя таго, пры вызначэнні права на пенсію турэмныя тэрміны апазіцыянераў улічваюцца падвойна.