Акцыі «Газпрама» імгненна абвалілася амаль на траціну

Сёння за лічаныя хвіліны акцыі "Газпрама" абвалілася амаль на траціну. За «Газпрамам» пачалі падаць акцыі іншых найбуйнейшых расійскіх кампаній.

hazpram_1.jpg

За лічаныя хвіліны акцыі "Газпрама", пасля адмовы ад выплаты дывідэндаў, капіталізацыя "Газпрама" абвалілася амаль на траціну. Сёння “Мосбиржа” адразу пасля гэтага прыпыніла таргі акцыямі "Газпрома".

Намеснік старшыні праўлення "Газпрама" Фаміл Садыгаў патлумачыў адмову ад выплаты дывідэндаў праграмай газіфікацыі рэгіёнаў. Сярод іншых аргументаў — новыя падаткі.

"Акцыянеры прынялі рашэнне, што ў бягучай сітуацыі дывідэнды па выніках 2021 года выплачваць немэтазгодна. Прыярытэтамі «Газпрома» цяпер з'яўляюцца рэалізацыя інвестыцыйнай праграмы, уключаючы газіфікацыю рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, і падрыхтоўка да маючай адбыцца зімы. І, безумоўна, мы павінны быць гатовыя выканаць абавязацельствы па выплаце падаткаў у павышаным памеры", — распавёў Садыгаў.

Да таго ж Мінфін хоча спагнаць з кампаніі за гэты перыяд 416 млрд расійскіх рублёў дадаткова. Цяпер гэтыя прапановы разглядаюцца ў Дзярждуме.

За “Газпрамам” пачалі падаць акцыі іншых найбуйнейшых расійскіх кампаній — "Сбербанка", "Норникель", ЛУКОЙЛ, Яндекс

Паводле “Медузы”