«Акупацыйныя злотыя»: у Польшчы паказалі банкноты 1970-х, падрыхтаваныя для акупаваных камуністамі краін Заходняй Еўропы
Сакрэтныя грошы часоў Халоднай вайны для выкарыстання на захопленых тэрыторыях Заходняй Еўропы ўпершыню былі паказаныя ў Варшаве, перадае The Guargian.

The Guargian
Банкноты мелі код Е-17 і былі надрукаваныя ў 1970-я гады, пасля чаго дзесяцігоддзі праляжалі ў сховішчах польскага Нацбанка. З іх знялі грыф «сакрэтна» толькі ў 2015 годзе.
У выпадку вайны Польшча, якая знаходзілася пад кантролем камуністаў і ўваходзіла ў лік краін Варшаўскай дамовы, павінна была выставіць армію і ўдзельнічаць ў баях у Паўночнай Еўропе.
Грошы, імаверна, павінны былі выкарыстоўвацца на тэрыторыях Заходняй Германіі, Даніі і Нідэрландаў, якія б патрапілі ў польскую зону акупацыі.
Паводле nn.by