Алесь Зарэмбюк: Беларуса затрымалі ў Польшчы на запыт беларускіх уладаў
Кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў, што польская паліцыя на запыт беларускіх уладаў затрымала грамадзяніна Беларусі.
![image_35.jpg image_35.jpg](/img/v1/images/image_35.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле Зарэмбюка, учора ўвечары супрацоўнікі польскай паліцыі затрымалі Макарыя Малахоўскага. Гэта рэпрэсаваны грамадзянін Беларусі, які з лістапада 2020 года хаваўся ад пераследу ў Польшчы на падставе польскай гуманітарнай візы.
Паведамляецца, што ордэр на арышт быў накіраваны беларускай пракуратурай.