У Гродне затрымалі дзвюх жанчын за ўдзел у маршы год таму
Прэс-служба МУС паведамляе, што затрыманыя дзве ўдзельніцы «Маршу адзінства» ў Гродне.

Марш адзінства ў Гродне. Фота: Алесь Завіноўскі
Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі дваіх жыхарак Гродна ва ўзросце 34 і 52 гадоў. Паведамляецца, што ў мінулым верасні разам з іншымі ўдзельнікамі пратэсту жанчыны выходзілі на праезную частку, а таксама стаялі ў счэпцы.
Следчыя распачалі крымінальную справу за ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.
Абедзве фігуранткі працавалі ў дзяржустановах.