«Талібан» дазволіў жанчынам вучыцца ва ўніверсітэтах. Але толькі ў хіджабах і асобна ад мужчын
Жанчыны ў Афганістане змогуць аднавіць вучобу ў вышэйшых навучальных установах. Пра гэта 12 верасня заявіў міністр вышэйшай адукацыі ў Афганістане ва ўрадзе руху «Талібан» Абдул Бакі Хакані, перадае «Аль-Джазіра».
Па словах Хакані, жанчыны ў Афганістане будуць вучыцца асобна ад мужчын. Як адзначае «Бі-бі-сі», пры папярэднім афганскім урадзе практыка паасобнага навучання была распаўсюджаная толькі ў школах, ва ўніверсітэтах жанчыны вучыліся разам з мужчынамі.
Таксама, заявіў міністр, для студэнтак увядуць дрэс-код з абавязковым нашэнне хіджабаў. Пры гэтым невядома, ці азначае гэта, што студэнткам трэба будзе хаваць твар.
Там, дзе гэта магчыма, выкладаць у студэнтак будуць жанчыны. Мужчын таксама могуць прыцягваць да навучання, але яны змогуць працаваць толькі з-за заслоны, заявіў Хакані.
meduza.io