Талібы забілі брата былога віцэ-прэзыдэнта Афганістана, які абвясціў сябе кіраўніком краіны
Талібы забілі Рахулу Салеха, старэйшага брата былога віцэ-прэзідэнта Афганістана Амрулы Салеха, які абʼявіў сябе выканаўцам абавязкаў кіраўніка краіны пасля ўцёкаў з краіны прэзідэнта Ашрафа Гані.
Пляменнік Рахула Салеха расказаў агенцтву Reuters, што
талібы не дазволілі сваякам пахаваць яго. Паводле індыйскіх СМІ, Рахулу Салеха
забілі ў правінцыі Панджшэр.
Талібы ўжо двойчы абʼяўлялі пра перамогу над сіламі
супраціўлення ў Панджшэрскай цясніне. Сілы супраціўлення абвяргалі гэтыя
заявы.
15 жніўня «Талібан» без бою захапіў сталіцу Афганістана
Кабул. У той жа дзень прэзідэнт краіны Ашраф Гані пакінуў краіну. Пасля гэтага, згодна з Канстытуцыяй, абавязкі кіраўніка дзяржавы перайшлі да Амрулы Салеха.
Паводле талібаў, ён таксама пакінуў краіну, паводле іншай інфармацыі, ён застаецца
ў Панджшэры.
«Талібан» панаваў на большай частцы тэрыторыі Афганістана з
1996 да 2001 года, калі кантроль над краінай перайшоў да ЗША і іх саюзнікаў.
Цяперашняе наступленне талібаў пачалося на фоне вываду
амерыканскіх войскаў з краіны.
Паводле «Свабоды».