Талібы знішчылі ў амбасадзе Нарвегіі дыскі з музыкай і фільмамі

Супрацоўнікі амбасады Даніі і Нарвегіі былі эвакуяваныя напярэдадні. Збіраліся яны паспешліва і пакінулі ў дыпламатычным прадстаўніцтве шмат рэчаў, піша korrespondent.net

Фота: Aftenposten

Фота: Aftenposten

Прадстаўнікі «Талібана» знайшлі ў пакінутым дыпламатамі пасольстве Нарвегіі ў Кабуле лыжы, калекцыю вінаў, а таксама кнігі і дыскі з фільмамі і музыкай. Найбольшую цікавасць у талібаў выклікалі лыжы. Пра гэта ў чацвер, 9 верасня, паведамляе нарвежскае выданне «Aftenposten».

Як адзначылі журналісты, «талібы доўга разглядалі лыжы, не надта ўяўляючы, для чаго патрэбныя гэтыя палкі з мацаваннямі».

Талібы абшукалі амбасаду і таксама знайшлі шмат дыскаў з музыкай і фільмамі. Іх прадстаўнікі новай улады паламалі.

Адносна знойдзенай калекцыі вінаў выданне выказала здагадку, што алкаголь знішчаць.

Супрацоўнікі амбасады Нарвегіі былі эвакуяваныя напярэдадні. Цяпер дыпламаты знаходзяцца ў Осла. У МЗС Нарвегіі адзначылі, што ўсе важныя дакументы і абсталяванне былі знішчаныя задоўга да эвакуацыі. «Партрэт караля Харальда нарвежскія дыпламаты забралі ў Осла», — падкрэслілі журналісты.