Аляксей Навальны паведаміў аб выхадзе фільма пра спробу яго атруціць
Інфармацыя з'явілася на старонцы палітыка ў Facebook.
Расійскі палітык і палітвязень Аляксей Навальны паведаміў у сваім фэйсбуку пра тое, што ў хуткім часе з'явіцца фільм пра гісторыю яго атручвання. Як высветлілася, фільм ужо гатовы, а здымаўся ён цягам доўгага часу.
«Некалькі месяцаў - з моманту выхаду з комы да арышту — была ў маім жыцці фраза, якая рэальна пачынала раз'юшваць. Чуў я яе часта, а гучала яна так: “Вакол цябе адбываюцца вар'яцкія падзеі, ну як у кіно. Ты абавязкова павінен усё здымаць і выпусціць дакументальны фільм пра тое, што адбываецца. Абавязкова. Абавязкова. Абавязкова”. І вельмі хацелася ўжо сказаць: “Ды адчапіцеся, здымаюць ужо фільм, здымаюць”. Але нельга - усё трэба было трымаць у строгім сакрэце», — распавядае Навальны.
Па яго словах, фільм здымалі як і іншы знакаміты праект каманды Навальнага — «Палац Пуціна»: «Спачатку гэта была Пеўчых літаральна проста з айфонам. Потым мы выпадкова пазнаёміліся з маладым рэжысёрам Дэніэлам Роэрам, які першапачаткова рабіў фільм пра Хрыста Грозева, а зняў у выніку пра нас. На ўсякі выпадак здымалі ўсё. Як я лячыўся і аднаўляўся. Як разам з Хрыстам пачаўся трылер з расследаваннем і выяўленнем банды атрутнікаў з ФСБ. Як я тэлефанаваў сваім забойцам. Апошні раз здымачная група была са мной у той момант, калі на памежкантролі людзі ў форме сказалі мне: "Прайдземце"».
Сусветная прэм'ера фільма чакаецца неўзабаве.