Англія. Жонка прынца Уільяма нарадзіла дачку
Герцагіня Кембрыджская Кэтрын, жонка прынца Уільяма, нарадзіла дачку, паведамляе Кенсінгтонскі палац.

Раней паведамлялася аб тым, што ў герцагіні пачаліся радавыя сутычкі. У суправаджэнні мужа яна ў 6 раніцы прыбыла ў лякарню Сэнт-Мэры ў раёне Падынгтан на захадзе Лондана, дзе два гады таму з'явіўся на свет іх першынец, прынц Джордж Аляксандр Луі, паведамляе www.bbc.co.uk.
Раней каралеўская сям'я сцвярджала, што будучыя бацькі да нараджэння не ведалі полу свайго дзіцяці.
Чакалася, што Кейт павінна нарадзіць у другой палове красавіка.