Апазіцыя ў Індыі святкуе перамогу

Змена ўлады ў Індыі. Прэзідэнт краіны Пранаб Мукерджы ў суботу прыняў адстаўку прэм'ер-міністра Манмахана Сінга. А лідар апазіцыйны нацыяналістычнай Індыйскай народнай партыі Нарэндра Модзі святкуе ў Нью-Дэлі сваю перамогу.



retk.jpg

Па выніках усеагульных парламенцкіх выбараў Нацыянальны дэмакратычны альянс, на чале з партыяй Модзі, атрымаў абсалютную большасць у ніжняй палаце парламента і самастойна сфармуе склад урада.

Індыйскі нацыянальны кангрэс, які набраў усяго каля 40 месцаў, прызнаў сваю паразу. Гэтая партыя, якой кіруе сям'я Гандзі-Неру, упершыню за ўвесь час свайго існавання атрымлівае такі нізкі вынік.

Назіральнікі адзначаюць, што перамога Нарэндра шмат у чым абумоўлена яго эканамічнай праграмай, на якую ён зрабіў упор падчас перадвыбарчай кампаніі, і яго поспехамі на пасадзе галоўнага міністра штата Гуджарат.

Кажа прыхільнік Модзі: "Наша краіна перажывае цяжкі перыяд, — у эканоміцы, у пытаннях знешняй палітыкі, у тым, што тычыцца рынку працы. Мы спадзяемся, што зараз усё пойдзе як трэба".

Мінулыя выбары сталі самымі маштабнымі ў гісторыі Індыі. У іх прынялі ўдзел на 100 мільёнаў выбаршчыкаў больш, чым пяць гадоў таму.

Паводле euronews.com