Апытанне: 79 адсоткаў украінцаў за закрыццё межаў з РФ, 1% — за аб'яднанне

Згодна з апошнім сацыялагічным апытаннем, значна змянілася стаўленне грамадзян Украіны да пытанняў мяжы і мытні з Расіяй. 

Фота: фэйсбук МУС Украіны

Фота: фэйсбук МУС Украіны

Даследаванне праводзіў Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі ў ліпені. З 44% да 79% узрасла з пачатку поўнамаштабнай вайны колькасць украінцаў, што выступаюць за закрытыя межы, візы і мытню з Расіяй. 

sac_ap1.png


У той жа час з 48 да 11 працэнтаў знізілася колькасць тых, хто чакае «сяброўскіх» стасункаў між дзвюма краінамі. 
Толькі 1% апытаных лічыць добрай ідэю аб'яднання краін (замест 5% да ўварвання).

sac_ap_2_2_.png


Традыцыйна найбольш жорсткую пазіцыю займаюць жыхары заходняй часткі краіны. Але і на ўсходзе сацыёлагі фіксуюць змены: з 62 працэнтаў тых, хто быў за «сяброўскія» стасункі яшчэ ў лютым, цяпер засталося толькі 17 %.
А вось тое, якой мовай карыстаюцца рэспандэнты, не надта ўплывае на вынік апытання: паміж украінамоўнымі і рускамоўнымі ўкраінцамі адказы адрозніваюцца нязначна:

sac_ap_3__4_.png