Аргенціна. Луіса Борхеса хочуць перапахаваць на радзіме
Дэпутаты кіруючай у Аргенціне партыі пераністаў прадставілі праект пра перапахаванне вядомага пісьменніка Луіса Борхеса на радзіме. Ініцыятыва ў тым ліку звязаная з гадавінай са дня нараджэння пісьменніка. Аўтар славутай “Кнігі сноў і Алефа і іншых твораў быў пахаваны ў Швейцарыі. Аднак пры жыцці ён неаднаразова казаў пра тое, што хацеў бы быць пахаваным на могілках Рэкалета ў сталіцы Аргенціны, побач са сваімі бацькамі. Гэтыя могілкі часта згадваюцца ў яго творах. Між тым, самі ўлады Швейцарыі пакуль не далі згоду на перапахаванне Борхеса.
Дэпутаты кіруючай у Аргенціне партыі пераністаў прадставілі праект пра перапахаванне вядомага пісьменніка Луіса Борхеса на радзіме. Ініцыятыва ў тым ліку звязаная з гадавінай са дня нараджэння пісьменніка. Аўтар славутай “Кнігі сноў і Алефа і іншых твораў быў пахаваны ў Швейцарыі. Аднак пры жыцці ён неаднаразова казаў пра тое, што хацеў бы быць пахаваным на могілках Рэкалета ў сталіцы Аргенціны, побач са сваімі бацькамі. Гэтыя могілкі часта згадваюцца ў яго творах. Між тым, самі ўлады Швейцарыі пакуль не далі згоду на перапахаванне Борхеса. Застаецца дадаць, што сам літаратар не хацеў вяртацца ў Аргенціну ў часы, калі ва ўрадзе знаходзіліся пераністы.