Аргенціна. Праваабаронцы крадуць
Адна з самых славутых у свеце праваабарончых арганізацый стала ўдзельніцай непрыемнага скандалу. Маецца на ўвазе рух “Маці ў белым, які ўзнік у 1970-я гады, у часы вайсковай дыктатуры ў Аргенціне. У той час маці зніклых апазіцыянераў пачалі штотыдзень выходзіць на цэнтральную плошчу Буэнас-Айрэса, маўкліва пратэстуючы супраць рэпрэсій. Усе яны мелі белыя сукенкі, што і дало назву іх ініцыятыве. Пасля краху дыктатуры рух не знік. З’явілася праваабарончая асацыяцыя “Маці з Майскай плошчы, якую актыўна падтрымлівалі ў тым ліку дзяржаўныя фонды.
Адна з самых славутых у свеце праваабарончых арганізацый стала ўдзельніцай непрыемнага скандалу. Маецца на ўвазе рух “Маці ў белым, які ўзнік у 1970-я гады, у часы вайсковай
дыктатуры ў Аргенціне. У той час маці зніклых апазіцыянераў пачалі штотыдзень выходзіць на цэнтральную плошчу Буэнас-Айрэса, маўкліва пратэстуючы супраць рэпрэсій. Усе яны мелі белыя сукенкі, што і
дало назву іх ініцыятыве. Пасля краху дыктатуры рух не знік. З’явілася праваабарончая асацыяцыя “Маці з Майскай плошчы, якую актыўна падтрымлівалі ў тым ліку дзяржаўныя
фонды. І раптам нечакана высвятляецца, што вялікая частка грошай — 300 мільёнаў долараў — проста знікла. Старшыня асацыяцыі 82-гадовая Эбе дэ Банафіні усю адказнасць перакладае на
свайго заступніка Серхіа Шаклендэра, які вядомы сваім шыкоўным ладам жыцця (у Серхіа ёсць нават прыватны самалёт). Пакуль следства не зрабіла канчатковых высноў. Відавочна, што непрыемная гісторыя
будзе мець наступствы і для прэзідэнта Крысціны Кіршнер. Крысціна Кіршнер разглядае праблему правоў чалавека як адну з самых істотных у краіне і ахвотна дапамагала арганізацыі “Маці з
Майскай плошчы.
Паводле іспанскай прэсы