Арменія. Заходняя Арменія — новая дзяржава на карце свету
Нашчадкі армян, якія былі вымушаны збегчы з Асманскай Імперыі падчас генацыду 1915–1916 гадоў, не засталіся ў баку ад гістарычнай дамовы між Анкарою і Ерэванам аб адкрыцці межаў. «Еркрамас» — выданне армян Расіі — апублікаваў заяву групы армян, нашчадкаў былых грамадзян Асманскай імперыі армянскага паходжання. Аўтары тэксту заклікаюць заходніх армян ідэнтыфікаваць сябе як “заходнія армяне і завярнуцца ў нейкі Армянскі нацыянальны савет за атрыманнем пасведчання пра прыналежнасць да згаданага этнасу.
Нашчадкі армян, якія былі вымушаны збегчы з Асманскай Імперыі падчас генацыду 1915–1916 гадоў, не засталіся ў баку ад гістарычнай дамовы між Анкарою і Ерэванам аб адкрыцці межаў.
«Еркрамас» — выданне армян Расіі — апублікаваў заяву групы армян, нашчадкаў былых грамадзян Асманскай імперыі армянскага паходжання. Аўтары тэксту заклікаюць
заходніх армян ідэнтыфікаваць сябе як “заходнія армяне і завярнуцца ў нейкі Армянскі нацыянальны савет за атрыманнем пасведчання пра прыналежнасць да згаданага этнасу. Лідэры
Савету цалкам упэўненыя, што наяўнасць вялікай колькасці заходніх армян дазволіць ім патрабаваць ад ААН і іншых міжнародных структур пачатку працэсу стварэння дзяржавы Заходняя Арменія. Яе жыхарамі
будуць рэпатрыянты з армянскіх грамад усёй планеты. У склад будучай дзяржавы павінны ўвайсці ўсходнія рэгіёны цяперашняй Турцыі. Пакуль што ідэя здаецца фантастычнай, асабліва з улікам таго, што
колькасць армян на тэрыторыі былых армянскіх раёнаў Турцыі папросту мікраскапічная. Дарэчы, упершыню ідэю стварэння Заходняй Арменіі агучылі армяне — удзельнікі вайны з Азербайджанам з
незалежнасць Нагорнага Карабаху ў 1992 годзе.
Па матэрыялах «Еркрамас» (Расія)