Турцыю накрыў снегапад, які перашкаджае пералётам
Авіякампанія «Turkish Airlines» праз магутны снегапад, які абваліўся на Турцыю, адмяніла рэйсы ў і з Стамбула, у тым ліку рэйсы «Мінск-Стамбул». Выкананне ўсіх рэйсаў прыпынена да 4-й гадзіны раніцы 25 студзеня, паведамляе авіякампанія.
На анлайн-табло мінскага аэрапорта рэйсы са Стамбула з прыбыццём у Мінск у 20:45 і з Мінска ў Стамбул вылетам у 21:40 пазначаны як адмененыя.