Азербайджан. Насіць бароды забаронена

Цікавы метад барацьбы з радыкальным ісламізмам прыдумалі ў Баку. У якасці ціску на набожных мусульман ім гвалтоўна голяць бароды. Выпадкі гвалтоўнага згольвання барады былі зафіксаваныя праваабаронцамі як мінімум у 5 раёнах Азербайджана. Працэс галення, па словах пацярпелых, суправаджаўся жорсткім збіццём і здзекамі кшталту: «А без барады вам больш пасуе». На думку паліцыі, наяўнасць барады звязаная з прыналежнасцю або сімпатыямі да радыкальных ісламскіх груп. Незалежная прэса піша, што ўсё прасцей.

Цікавы метад барацьбы з радыкальным ісламізмам прыдумалі ў Баку. У якасці ціску на набожных мусульман ім гвалтоўна голяць бароды. Выпадкі гвалтоўнага згольвання барады былі зафіксаваныя праваабаронцамі як мінімум у 5 раёнах Азербайджана. Працэс галення, па словах пацярпелых, суправаджаўся жорсткім збіццём і здзекамі кшталту: «А без барады вам больш пасуе». На думку паліцыі, наяўнасць барады звязаная з прыналежнасцю або сімпатыямі да радыкальных ісламскіх груп. Незалежная прэса піша, што ўсё прасцей. Радыкальны ісламізм карыстаецца асаблівай папулярнасцю сярод моладзі, якая сутыкнулася з паўсядзённай галечай, гвалтам дзяржавы. Паколькі ў Азербайджане пануе аўтарытарызм, пратэст часта набывае не палітычныя, а сімвалічныя формы — напрыклад, нашэнне барады. Аднак афіцыёз мае рацыю ў тым, што часам сімвалічныя пратэсты выходзяць за рамкі. На поўначы Азербайджана актывізуецца і абшчына харыджытаў, якія адкрыта кажуць, што не прызнаюць легітымнасць цяперашняга ўрада краіны.
Па матэрыялах казахскай прэсы