Бацькам Жызнеўскага Украіна дасць пажыццёвую стыпендыю
Кабінет Міністраў прызначыў пажыццёвую стыпендыю бацькам актывіста Майдана Міхаіла Жызнеўскага, забітага сілавікамі на вуліцы Грушэўскага падчас вулічнага супрацьстаяння.
Бацькі Жызнеўскага зараз будуць мець магчымасць атрымліваць пажыццёвую стыпендыю праз банкаўскі рахунак, адчынены ва ўпаўнаважаным банку на тэрыторыі Украіны. Гэта стала магчымым дзякуючы зменам, прынятым у пункт 4 Парадку выплаты пажыццёвых стыпендыяў памяці Міхаіла Жызнеўскага, зацверджаным пастановай Кабміну №139 ад 24 лютага 2016 году.
Адначасна зацверджаныя тэрміны пераліку дэпартаментам сацыяльнай абароны насельніцтва Чарнігаўскай аблдзяржадміністрацыі пажыццёвай стыпендыі на дадзены банкаўскі рахунак.
Маці Міхаіла Жызнеўскага ля магілы сына
Нагадаем, што беларус і сябар УНСО Міхаіл Жызнеўскі быў адным з першых актывістаў, забітых на Майдане яшчэ ў студзені 2014. Паводле вынікаў раследвання Генпракуратуры Украіны ён быў забіты кулямі, якія выкарыстоўваюць у МУС для спынення транспартных сродкаў. Пасмяротна Жызнеўскі атрымаў званне Героя Украіны.
Паводле censor.net.ua