Балівія. Абвешчана аўтаномія індзейцаў
Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес падпісаў указ, адпаведна якому 181 камуна краіны, дзе пераважна жывуць індзейцы, створаць асобную аўтаномную адзінку. Сваё рашэнне ён ў тым ліку звязвае з адпаведным пунктам нядаўна прынятай канстытуцыі. Яе спецыяльны артыкул за нумарам 209 пакідае за індзейцамі права сфармаваць сваю аўтаномію. Праўда, канчатковае слова па гэтаму пытанню, як патрабуе той жа артыкул канстытуцыі, павінен прымаць парламент, які будзе збірацца ў снежні.
Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес падпісаў указ, адпаведна якому 181 камуна краіны, дзе пераважна жывуць індзейцы, створаць асобную аўтаномную адзінку. Сваё рашэнне ён ў тым ліку звязвае з адпаведным пунктам нядаўна прынятай канстытуцыі. Яе спецыяльны артыкул за нумарам 209 пакідае за індзейцамі права сфармаваць сваю аўтаномію. Праўда, канчатковае слова па гэтаму пытанню, як патрабуе той жа артыкул канстытуцыі, павінен прымаць парламент, які будзе збірацца ў снежні. Індзейская аўтаномія разглядаецца лідэрамі руху чырванаскурых як лагічны вынік барацьбы за свае правы, якая пачалася на пачатку 90-х. Сітуацыя, аднак, выглядае вельмі дзіўна. Стварэнне аўтаноміі не азначае, што адбудзецца перагляд традыцыйнага адміністратыўнага падзелу краіны на правінцыі. Такім чынам, на адной і той жа тэрыторыі будуць суіснаваць два парламенты і два ўрады. Што з гэтага атрымаецца, цяжка сказаць. У любым выпадку, галоўныя праціўнікі прэзідэнта — партыі крэольскіх правінцый Санта-Крус, Бені, Панда, Тарыха — вельмі незадаволеныя. Яны, як і індзейцы, таксама даўно патрабуюць аўтаномію, аднак цэнтр трактуе іхнія лозунгі як сепаратысцкія.
Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)