Бельгія. Амністыя для жонкі педафіла

Мішэль Марцін, жонка вядомага бельгійскага педафіла Марка Дзютро, выйдзе на волю праз пару тыдняў. Такое рашэнне прыняў спецыяльны суд, які разглядае скаргі вязняў. Нагадаем, што за краты Мішэль трапіла ў 1996 годзе ў рамках справы свайго мужа, якога абвінавацілі ў забойстве і згвалтаванні 6 дзяўчынак, самай старэйшай з іх было 8 гадоў. Сам Марк атрымаў пажыццёвы турэмны тэрмін, а яго жонку адправілі на нары на 30 гадоў. Аднак свой тэрмін яна цалкам не дасядзела. Праз 15 гадоў яе вырашана вызваліць. Рашэнне выклікала шок у сем’яў ахвяр педафіла і шматлікіх юрыстаў.

Мішэль Марцін, жонка вядомага бельгійскага педафіла Марка Дзютро, выйдзе на волю праз пару тыдняў. Такое рашэнне прыняў спецыяльны суд, які разглядае скаргі вязняў. Нагадаем, што за краты Мішэль трапіла ў 1996 годзе ў рамках справы свайго мужа, якога абвінавацілі ў забойстве і згвалтаванні 6 дзяўчынак, самай старэйшай з іх было 8 гадоў. Сам Марк атрымаў пажыццёвы турэмны тэрмін, а яго жонку адправілі на нары на 30 гадоў. Аднак свой тэрмін яна цалкам не дасядзела. Праз 15 гадоў яе вырашана вызваліць. Рашэнне выклікала шок у сем’яў ахвяр педафіла і шматлікіх юрыстаў. Яны не разумеюць, як можна выпускаць на волю асобу, якая, адпаведна матэрыялам справы, прымала непасрэдны ўдзел у здзеках з дзяўчынак. Так, адну дзяўчынку яна марыла голадам, у выніку чаго тая памерла. Чыноўнікі, адказныя за рашэнне пра вызваленне мадам Дзютро, спасылаюцца на яе паво­дзіны на зоне. Па іх словах, яна стала вельмі набожнай і каецца ў сваіх злачынствах. У бельгійскім грамадстве зноў адрадзіліся чуткі пра тое, што Дзютро быў звязаны з некаторымі педафіламі — сябрамі ўраду.
Па матэрыялах бельгійскай прэсы