«Бялізна — не доказ» — еўрапейскія феміністкі запусцілі чарговы флэшмоб у інтэрнэце

Жанчыны фатаграфуюць сваю ніжнюю бялізну і выкладываюць у сацсетках, падпісваючы хэштэгам #Thisisnotconsent ("гэта не згода"), паведамляе CNN.

feministki_02.png


Флэшмоб пачаўся пасля таго, як у Ірландыі 27-гадовы мужчына быў апраўданы судом па справе аб згвалтаванні 17-гадовай дзяўчыны. Ягоны адвакат прынес у суд вельмі адкрытыя майткі дзяўчыны ў якасці доказу невіноўнасці свайго падабароннага. Прыхільніц фемінізму гэта абурыла — яны назвалі гэта "вікцімблэймінгам" (абвінавачваннем ахвяры) і пачалі флэшмоб "thisisnotconsent", фатаграфуючы сваю ніжнуюю бялізну і выстаўляючы яе ў сацсеткі.

feministki_01.png


Актывістка і ўдзельніца флэшмобу Сюзан Ділан кажа, што яны будуць патрабаваць зменаў у грамадскай свядомасці і судовай сістэме.
Даследванне Amnesty international паведамляе, што ў 23 з 31 еўрапейскіх краін згвалтаваннем лічыцца секс пры ўмове фізічнага гвалту. У той час як феміністкі настойваюць, каб такім лічыўся ўсялякі секс без згоды, называючы сучасныя еўрапейскія законы ў дачыненні да згвалтавання "небяспечнымі і састарэлымі".