Беларусы правялі ў Лондане флэшмоб супраць смяротнага пакарання

Акцыя «Give A Body Back!» нагадвае месца тэракту. Людзі ляжаць на асфальце ў пакетах для трупаў, побач — паліцэйскія машыны.



flashmob1.jpg

6 чэрвеня з 8-й раніцы беларусы Лондана ладзяць флэшмоб супраць смяротнай кары. Яны нагадваюць пра тое, што ў Беларусі цела расстралянага паводле судовага прысуду не выдаецца сваякам і хаваецца ў невядомым месцы.

Флэшмоб арганізаваны кампаніяй «Free Belarus Now». «Так мы праліваем святло на сотні людзей, якія "зніклі" ці былі пакараныя смерцю. Жывыя целы будуць нерухома ляжаць у пакетах — вярніце цела перад тым, як яно стане трупам», — гаворыцца на сайце кампаніі. Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, у якой практыкуецца смяротнае пакаранне.

Еўрарадыё