Бойка ва украінскім гарсавеце: пацярпела чацвёра паліцэйскіх
У гарсавеце Канатопа Сумскай вобласці Украіны падчас сесіі пачалася масавая бойка між прыхільнікамі мэра і ягонымі праціўнікамі.

Аб гэтым паведамляе Беларускі партызан.
У паліцыі паведамілі, што ўсе пачалося са славесных перапалак. "У выніку праваахоўнікам прыйшося прыняць прэвентыўныя меры і вывесці з залы 50 найбольш актыўных парушальнікаў парадку і даставіць іх у паліцыю", — паведаміў намеснік начальніка ГУНП Сумскай вобласці Алег Кузмінкоў. Як паведамляецца, падчас бойкі пацярпела таксама і чацьвера паліцыянтаў.