МАЗ выцесніў расійскі ГАЗ з найбуйнейшых пастаўшчыкоў тэхнікі ва Украіну

Беларускі аўтавытворца МАЗ увайшоў у ТОП-5 найбуйнейшых пастаўшчыкоў камерцыйных аўтамабіляў (лёгкія грузавікі і мікрааўтобусы) ва Ўкраіну ў першым паўгоддзі 2018 года.

maz_3.jpg

Па дадзеных Асацыяцыі аўтавытворцаў Украіны («Укравтопром»), у студзені-чэрвені гэтага года МАЗ рэалізаваў на мясцовым рынку 503 новых камерцыйных аўтамабілі. Гэта на 64% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Прыкметны прырост аб’ёмаў дазволіў беларускаму вытворцу ўвайсці ў лік пяці вядучых гульцоў у гэтым сегменце, які ў цэлым прырос на 24% — да 6,4 тыс. новых аўто.
Ва Украіне МАЗ заняў пятае месца. Лідэрамі сталі аўтамабілі маркі Renault (1174 адзінак, прырост 19%), другое месца ў Citroen (588 машын, прырост — у 3,5 разы), трэцяе — у Fiat (573 машыны, прырост — 3%), чацвёртае — у Ford ( 555 машын, прырост — 28%). У параўнанні з пачаткам гэтага года ў першую пяцёрку ўвайшлі Citroen і МАЗ, выцесніўшы з яе Volkswagen і расійскі ГАЗ.
Сваю тэхніку ў гэтым сегменце ва Ўкраіне таксама прасоўваюць Mercedes-Benz, MAN, Peugeot, Howo, Scania, DAF, Volvo, Iveco, ЗАЗ, «КамАЗ», Hyundai, УАЗ, «КрАЗ», Isuzu, Foton, JAC, Opel.
Паводле Заўтра тваёй краіны