Больш за 25 тон груш з Беларусі знішчылі ў Смаленскай вобласці
Каля Смаленску ў Расеі на палігоне адкідаў знішчылі больш за 25 тон груш, увезеных з Беларусі. Грушы везлі пад выглядам кампанентаў для мыйных сродкаў, паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях.
Грушы перавозілі на двух грузавіках. У першай інспектары выявілі 20,06 тон груш, хаця паводле дакументаў грузавік перавозіў аніённыя ПАВ.
Іншы транспартны сродак перавозіў у абыход афіцыйных фітасанітарных кантрольных пастоў 4,964 тоны садавіны.
У выніку вінаватых прыцягнулі былі да адміністратыўнай адказнасці, а ўсю прадукцыю знішчылі шляхам пахавання пасля папярэдняга драбнення.
belsat.eu