Бразілія. У парламенце створаная фракцыя індзейцаў

Прадстаўнікі 220 бразільскіх плямёнаў сабраліся на спецыяльную сустрэчу, каб скласці адзіны спіс кандыдатаў на будучыя парламенцкія выбары. Усяго ў краіне пражываюць 700 тысяч індзейцаў, з якіх 150 тысяч маюць права галасаваць. Нягледзячы на тое, што этнографы налічылі 180 індзейскіх моў, індзейцы знайшлі агульную мову і здолелі дамовіцца. Адзінаму спісу індзейскіх кандыдатаў быць. Праўда, не зразумела, як будуць ставіцца да такога спісу індзейцы, якія ўваходзяць у іншыя бразільскія партыі. Сярод кіраўніцтва левых партый (напрыклад, Партыі працы або Партыі Зялёных) таксама шмат індзейцаў.

Прадстаўнікі 220 бразільскіх плямёнаў сабраліся на спецыяльную сустрэчу, каб скласці адзіны спіс кандыдатаў на будучыя парламенцкія выбары. Усяго ў краіне пражываюць 700 тысяч індзейцаў, з якіх 150 тысяч маюць права галасаваць. Нягледзячы на тое, што этнографы налічылі 180 індзейскіх моў, індзейцы знайшлі агульную мову і здолелі дамовіцца. Адзінаму спісу індзейскіх кандыдатаў быць. Праўда, не зразумела, як будуць ставіцца да такога спісу індзейцы, якія ўваходзяць у іншыя бразільскія партыі. Сярод кіраўніцтва левых партый (напрыклад, Партыі працы або Партыі Зялёных) таксама шмат індзейцаў. Між тым, непасрэдна падчас сходу 5 дэпутатаў кангрэсу індзейскага паходжання заявілі пра стварэнне індзейскай дэпутацкай фракцыі. Цікава, што самі індзейцы не збіраюцца змагацца за адміністратыўную аўтаномію. Яны патрабуюць стварэння фонду для развіцця сваёй культуры і адукацыі, які б фармаваўся за кошт прыбыткаў з эксплуатацыі іх гістарычных зямель, перш за ўсё ў раёне Амазонкі. Самыя заўзятыя экстрэмісты выступаюць за тое, каб падаць у суд на каталіцкую царкву і патрабаваць у яе кампенсацыі за знішчэнне індзейскай рэлігіі і за культурную асіміляцыю тубыльцаў Бразіліі падчас каланізацыі.
Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)