Брытанскія ўлады адказалі на петыцыю мільёнаў грамадзян наконт паўторнага рэферэндума па «брэксіце»
Міністэрства замежных спраў Брытаніі апублікавала сваё заключэнне
адносна анлайн-петыцыі наконт паўторнага рэферэндуму аб выхадзе Брытаніі
з Еўрасаюза, якая сабрала больш за 4 млн подпісаў.
Петыцыя яшчэ будзе абмяркоўвацца ў брытанскім парламенце, бо сабрала больш за 100 тысяч галасоў, аднак ужо цяпер Форын-офіс падкрэсліў, што ўлады павінны паважаць вынікі галасавання.
«Заклікаем урад Яе Вялікасці выкарыстаць правіла, згодна з якім, калі галасы, сабраныя прыхільнікамі «застацца» ці «сысці», набіраюць менш за 60% пры агульнай яўцы менш за 75%, то неабходна правесці другі рэферэндум», — гаворыцца ў петыцыі.
Аднак у брытанскім МЗС падкрэслілі: «Прэм'ер-міністр [Дэвід Кэмеран] ясна даў зразумець, што рэферэндум стаў адным з найважнейшых праяў дэмакратыі ў брытанскай гісторыі, і 33 мільёны чалавек выказалі сваё меркаванне».
Яўка на рэферэндуме па «брекситу» склала 72%, галасы размеркаваліся наступным чынам: 51,9% — за выхад Брытаніі з ЕС, 48,1% — супраць. У Шатландыі і Паўночнай Ірландыі большасць акругаў прагаласавалі супраць «брэксіта». Гэтак жа паступілі выбаршчыкі ў Лондане.
Паводле «Нашай Нівы»