Чылі. Створаны паўднёвы амерыканскі АДКБ

У сталіцы Чылі адбылося ўрачыстае пасяджэнне 12 міністраў абароны краін Лацінскай Амерыкі, на якім быў створаны кантынентальны Савет абароны. Ініцыятыва падобнага ваеннага саюзу ўзнікла год таму падчас сустрэчы ўсіх лідэраў Паўднёвай Амерыкі ў Дамініканскай рэспубліцы. На той час кантынент знаходзіўся напярэдадні вайны. Калумбійскія войскі пераследуючы партызан атакавалі іх лагер на тэрыторыі Эквадора. Эквадор, Нікарагуа і Венесуэла ў адказ парвалі дыпламатычныя адносіны з Багатой, а Чавес нават падцягнуў да мяжы з Калумбіяй ваенны корпус. Падчас перамоваў пагрозу вайны ўдалося зняць.

У сталіцы Чылі адбылося ўрачыстае пасяджэнне 12 міністраў абароны краін Лацінскай Амерыкі, на якім быў створаны кантынентальны Савет абароны. Ініцыятыва падобнага ваеннага саюзу ўзнікла год таму падчас сустрэчы ўсіх лідэраў Паўднёвай Амерыкі ў Дамініканскай рэспубліцы. На той час кантынент знаходзіўся напярэдадні вайны. Калумбійскія войскі пераследуючы партызан атакавалі іх лагер на тэрыторыі Эквадора. Эквадор, Нікарагуа і Венесуэла ў адказ парвалі дыпламатычныя адносіны з Багатой, а Чавес нават падцягнуў да мяжы з Калумбіяй ваенны корпус. Падчас перамоваў пагрозу вайны ўдалося зняць. Аднак, каб такія сітуацыя не ўзнікалі ў будучым, вырашылі таксама заснаваць сталы рэгіянальны форум, у які б уваходзілі прадстаўнікі Мінабароны кожнай з краін. Аднак толькі размовамі і кансультацыямі міністры абароны не абмяжуюцца. Зараз у стадыі распрацоўкі знаходзіцца ідэя правядзення агульных вайсковых вучэнняў. Пакуль салдаты будуць вучыцца, як дапамагаць насельніцтву ў выпадку маштабнай прыроднай катастрофы.
Па матэрыялах Junge Welt (Германія)