Cirque du Soleil аб'яўляе аб банкруцтве праз каронавірус

Вядомая на ўвесь свет канадская кампанія Cirque du Soleil аб'яўляе аб банкруцтве. Не вытрымалі пандэміі каронавіруса.

unnamed_162.jpg

Артысты адправіліся на вымушаныя «вакацыі» ў сувязі з успышкай захворвання больш за тры месяцы таму. Адсутнасць шоў азначае адсутнасць выручкі. Заробкі пры гэтым плаціць супрацоўнікам трэба, таму даўгі раслі вельмі імкліва. Да чэрвеня кампанія накапіла запазычанасць перад банкам звыш 1 мільярда даляраў.
Каб скараціць выдаткі, звольнілі 35 тысяч супрацоўнікаў, сярод якіх артысты цырка з сусветнымі імёнамі.
— На працягу апошніх 36 гадоў Cirque du Soleil была вельмі паспяховай і прыбытковай арганізацыяй, — сказаў CNN Даніэль Ламар, генеральны дырэктар Cirque du Soleil Entertainment Group. — Аднак з нулявымі даходамі пасля прымусовага закрыцця ўсіх нашых шоў з-за Covid-19, кіраўніцтва павінна было дзейнічаць рашуча.
Паводле kp.ru