Невядомыя дроны заўважаныя каля газавага радовішча ў Паўночным моры
Паліцыя Даніі выявіла невядомыя беспілотнікі непадалёк ад газавых платформаў. Кампаніі, якія займаюцца здабычай прыроднага газу, узмацнілі меры бяспекі, каб пазбегнуць дыверсій.
![neft_7.jpg neft_7.jpg](/img/v1/images/neft_7.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паліцыя Даніі выявіла невядомыя беспілотнікі недалёка ад газавых платформаў каля дацкіх радовішчаў газу Halfdan B у Паўночным моры, паведамляе korrespondent.net
«Нацыянальная паліцыя можа пацвердзіць, што ў выходныя мы атрымлівалі паведамленні, што назіралі беспілотнікі ў Паўночным моры», — заявілі прадстаўнікі праваахоўных органаў.
Таксама паведамляецца, што кампаніі, якія займаюцца здабычай прыроднага газу, узмацнілі меры бяспекі, каб пазбегнуць дыверсій і магчымых надзвычайных сітуацый.
![Расія ўзарвала свой газаправод падводнымі дронамі Расія ўзарвала свой газаправод падводнымі дронамі?](/img/v1/images/paunoczy_patok.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Еўрапейскія краіны апасаюцца, што пасля выбухаў у газаправодах «Паўночны паток» могуць здарыцца тэракты і на платформах у Паўночным моры.
Нагадаем, 26 верасня ў газаправодах «Паўночны паток» і «Паўночны паток-2»
зафіксавалі рэзкае падзенне ціску. На «Паўночным патоку» Данія і Швецыя выявілі
ўцечкі газу.