Дэлегацыя сенатараў ЗША сустрэнецца ў Літве са Святланай Ціханоўскай

Заканадаўцы маюць намер на сустрэчы выказаць непахісную падтрымку народу Беларусі.

51647340_303.jpg

Дэлегацыя сенатараў ЗША на наступным тыдні сустрэнецца ў Літве са Святланай Ціханоўскай. Заканадаўцы маюць намер на сустрэчы «выказаць непахісную падтрымку народу Беларусі ў яго імкненні да свабоднай і дэмакратычнай будучыні сваёй краіны».
Удзельнік дэлегацыі сенатар Роб Портман заклікае ЕС і ЗША да сумесных санкцый супраць беларускіх уладаў: «Нядаўняя вымушаная пасадка грамадзянскага авіялайнера і затрыманне журналіста Рамана Пратасевіча з'яўляецца відавочным парушэннем міжнароднага права, і я заклікаю Злучаныя Штаты і нашых партнёраў па Еўрапейскаму саюзу прыняць неадкладныя меры ў выглядзе міжнародных санкцый супраць вінаватых».