У Вільні адбыўся пікет салідарнасці ў гадавіну затрымання Сяргея Ціханоўскага
Напрыканцы усе разам з вялікім бел-чырвона-белым сцягам накіраваліся ў бок амбасады Беларусі.

Сёння ў Вільні адбыўся пікет салідарнасці ў гадавіну затрымання Сяргея Ціханоўскага. Ён пачаўся з прамовы Святланы Ціханоўскай.

Удзельнікі акцыі разам спявалі «Разбуры турмы муры», а потым выступілі беларусы і літоўскія палітыкі. Напрыканцы усе разам з вялікім бел-чырвона-белым сцягам накіраваліся ў бок амбасады Беларусі.




