Дэпутаты Дзярждумы добраахвотна адмаўляюцца ад віз у ЗША і Еўропу, ад сваіх рахункаў і нерухомасці

Дзяржаўная дума прыняла заяву "Пра санкцыі ЗША і Еўрапейскага саюза". За гэтае рашэнне прагаласавалі 353 дэпутата (усяго ў Дзярждуме расеі 450 дэпутатаў).



voljha_batalina.jpg

У дакуменце, падрыхтаваным прадстаўнікамі ўсіх чатырох фракцый, дэпутаты прапануюць «Абаме і еўрачыноўнікам распаўсюдзіць санкцыі, уведзеныя ЗША і Еўрасаюзам у адказ на далучэнне Крыму да Расеі, на ўсіх расійскіх заканадаўцаў, якія прагаласуюць за гэтую заяву.
 

”Хай нас пасля гэтай заявы вось ўсіх — усю Дзяржаўную думу — унясуць у адзіны спіс, таму што мы падтрымліваем нашых людзей", — сказала ў ходзе пленарнага пасяджэння дэпутат Вольга Баталіна (фракцыя "Адзіная Расія").

38-гадовая дэпутатка Баталіна даўно вядомая сваімі, мягка кажучы, не вельмі разумнымі выказваннямі. Дарэчы, гэта яна актыўна садзейнічала забароне на ўсынаўленне расійскіх дзяцей бацькамі з ЗША у адказ на спіс Магніцкага. Яе неаднаразова абвінавачвалі ў плагіяце, лавілі на крывадушнасці і хлусні
Па афіцыйных дадзеных, сям'я Баталінай валодае кватэрай, жылым будынкам, зямельным участкам і двума легкавымі аўтамабілямі, штогадовы прыбытак сям'і складае прыкладна 5 мільёнаў расійскіх рублёў. Так што, страта замежнай нерухомасці, ёй відаць не пагражае. чаго не скажаш пра іншых дэпутатаў.

Але ж, трындзець, як кажуць, не мяхі варочаць. Усім вядома, што механізм увядзення санкцый складаны і непаваротлівы. Каб скласці спіс з 353 асоб, спатрэбіцца шмат часу, за які можна паспець не толькі рахункі схаваць, але і нерухомасць перапрадаць. Вось каб, расейскія дэпутаты ў патрыятычным угары яшчэ самі б і даслалі такі спіс у ЕС! каб хутчэй пацвердзіць свае патрыятычныя намеры.