Der Spiegel: Германія павярнулася спіной да Расіі

Канцлер Германіі Ангела Меркель адмяніла сустрэчу з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, якая павінна была адбыцца ў канцы кастрычніка ў Сочы па сітуацыі ва Украіне, паведаміў часопіс Der Spiegel.



spigel.jpg

Перамовы паміж прэзідэнтам Расіі і канцлерам Германіі, а таксама сустрэчы міністраў звычайна праводзяцца паралельна з «Пецярбургскім дыялогам» — форумам грамадзянскіх суполак Расіі і Германіі, які на гэты раз запланаваны ў Сочы.

Між тым, як піша Der Spiegel, адмененыя і сустрэчы міністраў — міжурадавыя кансультацыі паміж Германіяй і Расіяй. Германія адмовілася ад міжурадавых кансультацый з Расіяй у 2014 годзе з-за крызісу ва Украіне.

У цяперашняй сітуацыі, як лічаць у Берліне, «сустрэчу праводзіць немэтазгодна ў сувязі з паводзінамі Масквы».

Таксама ад удзелу ў «Пецярбургскім дыялогу» адмовіўся цэлы шэраг уплывовых няўрадавых арганізацый. Сярод іх — Фонд імя Генрыха Бёля, «Грынпіс» і Amnesty International.

«Мы не хочам садзейнічаць стварэнню пацёмкінскай вёскі пад назвай «Пецярбургскі дыялог», — гаворыцца ў лісце гэтых арганізацый канцлеру Германіі Ангеле Меркель і міністру замежных спраў ФРГ Франку-Вальтэру Штайнмаеру.