У ДНР ідуць арышты тых, каго вызвалілі з палону

Улады самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі" правялі шэраг арыштаў людзей, якія знаходзіліся ва ўкраінскім палоне і былі вернутыя ў рамках абмену палоннымі.

Фота: gettyimages.co.uk

Фота: gettyimages.co.uk

У лепшых савецкіх традыцыях, у ДНР распачаліся арышты пасля абмену палоннымі.

На Данбасе на тэрыторыі самаабвешчаных рэспублік пачаліся пераследы, арышты і паказальныя асуджэнні асобаў, якія вярнуліся на акупаваную тэрыторыю пасля абмену палоннымі. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр штаба АТА ў Facebook.

"Супрацоўнікі так званага МДБ ДНР інкрымінуюць былым баявікам супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі", — сказана ў паведамленні.

Як адзначаецца, Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ДНР (МДБ ДНР) распачало затрыманні адразу пасля абмену палоннымі.

«28 снежня 2017 года быў затрыманы грамадзянін Сірэнка С.А. 1984 г.н., які быў перададзены ў так званую рэспубліку ў рамках працэдуры абмену палоннымі, а 6 студзеня 2018 года гэтым жа "ведамствам" былі затрыманыя сябры Саюза Ваеннапалонных і Палітвязняў Данбаса Максім Гармаш і Сяргей Бабіч».

У штабе дадалі, што сепаратыстам выносяць прысуды ад 14,5 да 18 гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, 27 снежня на КПП Маёрск каля Горлаўкі Украіна і ЛДНР правялі працэс абмену палоннымі.

Паводле korrespondent.net